3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнікі ў аэрапорт Менск будуць адпраўляцца пяць разоў у суткі

13
Цягнікі ў аэрапорт Менск будуць адпраўляцца пяць разоў у суткі

Графік руху цягнікоў у кірунку Нацыянальнага аэрапорта распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў.

У дзень адкрыцця руху пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Менск - 7 лістапада - дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйсы. Час адпраўлення са станцыі Менск-Пасажырскі - а 16.30 і 20.25. З 8 лістапада па гэтым маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць пяць пар трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3. Першы рэйс з Менска ў аэрапорт - а 05.35, апошні - а 20.25, піша «Інтэрфакс».

Падчас руху цягнікоў прадугледжаны адзін прыпынак - у Смалявічах. Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, якія едуць ў Нацыянальны аэрапорт з іншых напрамкаў - з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама з раённых цэнтраў, размешчаных на маршруце руху рэгіянальных цягнікоў бізнэс-класа «Менск - Ворша - Менск». Кошт квітка ад Смалявічаў да прыпыначнага пункту «Нацыянальны аэрапорт Менск» складзе Br14,6 тысяч, а з Менска Br25 тыс.

Праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт Менск». Агульны час у шляху з улікам перасадкі складзе каля 70 хвілін, з іх 55-56 хвілін зойме праезд на цягніку.

Такім чынам, вось як будзе выглядаць расклад цягнікоў з 8 лістапада.

Першы рэйс. Адпраўленне са станцыі Менск-Пасажырскі а 05.35. У Смалявічах цягнік будзе а 06.10, на п.п. «Нацыянальны аэрапорт Менск» - а 16.31, высадка з аўтобуса ў аэрапорце - а 06.45. Адваротнае адпраўленне аўтобуса з аэрапорта а 07.15, перасадка на цягнік - а 07.30, Смалявічы - 07.56, Менск-Пасажырскі - 08.25.

Другі рэйс. Адпраўленне з Менска - а 08.45, у Смалявічах - а 09.20, на п.п. «Нацыянальны аэрапорт Менск» - а 09.41, прыбыццё ў аэрапорт - а 09.55. Назад: адпраўленне з аэрапорта а 10.50, перасадка на цягнік - а 10.50, Смалявічы - 11.31, Менск-Пасажырскі - 12.00.

Трэці рэйс. Адпраўленне з Менска - а 12.20, у Смалявічах - а 12.55, на п.п. «Нацыянальны аэрапорт Менск» - а 13.16, прыбыццё ў аэрапорт - а 13.30. Назад: адпраўленне з аэрапорта а 14.20, перасадка на цягнік - а 14.35, Смалявічы - 15.01, Менск-Пасажырскі - 15.30.

Чацвёрты рэйс. Адпраўленне з Менска - а 16.30, у Смалявічах - а 17.05, на п.п. «Нацыянальны аэрапорт Менск» - а 17.26, прыбыццё ў аэрапорт - а 17.40. Назад: адпраўленне з аэрапорта а 18.15, перасадка на цягнік - а 18.30, Смалявічы - 18.56, Менск-Пасажырскі - 19.25.

Пяты рэйс. Адпраўленне з Менска - а 20.25, у Смалявічах - а 21.00, на п.п. «Нацыянальны аэрапорт Менск» - а 21.21, прыбыццё ў аэрапорт - а 21.35. Назад: адпраўленне з аэрапорта а 22.10, перасадка на цягнік - а 22.25, Смалявічы - 22.51, Менск-Пасажырскі - 23.20.

Згаданая ў самым пачатку публікацыі ўвязка раскладу дызель-цягнікоў з прылётам і вылетам самалётаў выглядае наступным чынам. Да прыкладу, пасажыры ранішняга рэйса БЧ паспяваюць на пасадку для вылету ў Стамбул, Барселону, Бялград, Жэневу, Вільню, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Ларнаку, Ніцу, Парыж, Кіеў і Маскву. Прычым калі рэйс у Стамбул вылятае а 08.05, то ў Маскву - а 08.45. Зваротны рэйс цягніка (адпраўленне з аэрапорта а 07.15) забярэ пасажыраў з Ерэвана, Тбілісі, Самары, Астаны і Тэль-Авіва. Прычым самы ранні - Тэль-Авіўскі - самалёт прылятае а 05.25: чакаць цягніка застаецца менш за дзве гадзіны, да таго ж частку часу будуць займаць памежна-мытныя фармальнасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках