3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу ляціць у Менск

43
Шайгу ляціць у Менск

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыбудзе 29 кастрычніка ў Менск.

Ён возьме ўдзел у сумеснай калегіі вайсковых ведамстваў Беларусі і Расеі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве абароны.

«29 кастрычніка 2014 для ўдзелу ў чарговым пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі ў нашу краіну з рабочым візітам прыбудзе міністр абароны Расейскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу, - гаворыцца ў паведамленні. - Кіраўнікі вайсковых ведамстваў дзвюх краін возьмуць удзел у пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі, падчас якой будуць разгледжаныя пытанні, якія тычацца забеспячэння вайсковай бяспекі саюзнай дзяржавы».

Прынамсі, у парадак дня ўвойдуць пытанні нясення баявога дзяжурства ў супрацьпаветранай абароне і сумеснай ахове знешняй мяжы «саюзнай дзяржавы» ў паветранай прасторы, стварэння Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, правядзення мерапрыемстваў сумеснай баявой падрыхтоўкі ў 2015 годзе, узаемадзеяння ў галіне радыёэлектроннай барацьбы, а таксама падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Падчас візіту ў фармаце «адзін на адзін» з расейскім калегам сустрэнецца Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.

Таксама праграмай мерапрыемства прадугледжаная сустрэча начальнікаў Генеральных штабоў узброеных сіл дзвюх дзяржаў - генерал-маёра Алега Белаконева і генерала арміі Валерыя Герасімава.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках