3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баранавічыдрэў» перадаюць прыватнаму інвестару

27
«Баранавічыдрэў» перадаюць прыватнаму інвестару

Падрыхтаваны праект указа Лукашэнкі аб адчужэнні ААТ «Баранавічыдрэў» прыватнаму інвестару.

Раней прадпрыемства спецыялізавалася на вытворчасці сталярных і габлявана-паганажных вырабаў для будаўнічай галіны. Аднак цяпер выпуск прадукцыі на прадпрыемстве спынены, яно знаходзіцца ў стадыі санацыі, піша БелаПАН.

Cа слоў прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, інвестар досыць актыўна тут працуе, вядзе мантаж сучаснага абсталявання для вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі, у тым ліку зборных шчытавых хатак, мэблевых фасадаў. Адгрузка на экспарт прадпрыемствам ужо вядзецца. Мясніковіч адзначыў, што пасля «гэта будзе дастаткова канкурэнтаздольнае прадпрыемства, якое будзе рабіць годны ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках