3 траўня 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Расеі будзе з кім весці дыялог у новай Радзе

33
Лаўроў: Расеі будзе з кім весці дыялог у новай Радзе

Расея прызнае вынікі пазачарговых выбараў у Вярхоўную Раду Украіны.

Пра гэта кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у каментары LifeNews.

"Мяркуючы па ўсім, гэтыя выбары адбыліся. Хоць і не на ўсёй тэрыторыі Украіны. Думаю, што мы прызнаем вынікі гэтых выбараў, паколькі нам вельмі важна, што ва Украіне нарэшце з'явілася ўлада, якая займаецца рэальнымі праблемамі, якія перад краінай стаяць", - заявіў Лаўроў.

Паводле слоў чыноўніка, Крамлю будзе з кім мець зносіны ў новым украінскім парламенце, піша gordonua.com.

"Я ўпэўнены, што нам будзе з кім размаўляць і ў Вярхоўнай Радзе і ва ўрадзе, перш за ўсё, таму што галоўнай сілай у Вярхоўнай Радзе стане "Блок Пятра Парашэнкі", які з'яўляецца нашым партнёрам, партнёрам нашага прэзідэнта (Уладзіміра Пуціна) ва ўзгадненні мірных дамоўленасцей ў Менску", - падкрэсліў міністр.

Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 60,02% пратаколаў. "Народны фронт" набраў 21,58% галасоў выбаршчыкаў, Блок Пятра Парашэнкі - 21,41%, "Самопоміч" - 11,16%. Акрамя таго, Апазіцыйны блок мае 9,92% галасоў выбаршчыкаў, "Радыкальная партыя" - 7,35%, а "Батьківщина" - 5,64%. ВА "Свабода" да гэтага часу атрымала 4,69% галасоў выбаршчыкаў і пакуль не праходзіць у Раду.

Фота: segodnya.ua

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках