3 траўня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі эканаміст: Поспех Украіны - удар па Еўразійскім саюзе

24
Расейскі эканаміст: Поспех Украіны - удар па Еўразійскім саюзе

Вынікі выбараў ва Украіне пацвердзілі сцвярджэнне аб тым, што большасць яе насельніцтва хочуць бачыць сябе ў Еўропе, а не ў «саўку».

Нават калі гэты «савок» больш цёплы і багаты.

Пра гэта піша вядомы расейскі эканаміст Сяргей Аляксашанка ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«У Украіны пасля мінулых выбараў ёсць фантастычны шанец на правядзенне найглыбейшых і часцяком вельмі балючых рэформаў. Шанец на тое, каб парваць і з саўковым, і з вертыкальна-уладна-карумпаваным мінулым. Скарыстаюцца гэтым нашы суседзі ці не, я не ведаю - застаецца толькі гадаць і жадаць ім поспеху. Бо ў гэтым выпадку поспех Украіны прадэманструе, што ніякай генетычна абумоўленай прыхільнасці славян да паняццяў не існуе, і што яны (славяне) дакладна таксама, як і многія іншыя жыхары планеты Зямля могуць жыць пад уладай закона», - піша ён.

Сяргей Аляксашанка адзначыў, што за ўсімі падзеямі апошніх тыдняў прапусціў «не менш, а можа быць нават больш знакавую падзею, чым украінскія выбары» - падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Казахстанам і Еўразвязам, якое здарылася два тыдні таму.

«Так, гэтая дамова не такая глыбокая, як украінская ці грузінская, або малдаўская, але яна кажа пра тое, што нават самы верны і бескарыслівы саюзнік Расеі, удзельнік ўсяго чаго толькі можна (Еўразійскі саюз, ШАС і г.д.) вельмі добра разумее , што з пуцінскай Расеяй яму (Казахстану) не па дарозе. Што сучасную эканоміку ў супрацьстаянні з Захадам пабудаваць немагчыма. А менавіта эканоміка, а не наяўнасць або адсутнасць ядзерных ракет, сёння вызначае пазіцыі краіны ў свеце.

Ведаеце, пасля гэтага я зусім не здзіўлюся, калі праз год-другі Беларусь раптам скажа «А мы таксама хочам у Еўропу!» - піша ён.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках