26 красавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Коваль: Расея ўжо адчувае наступствы вайны з Украінай

6
Павел Коваль: Расея ўжо адчувае наступствы вайны з Украінай

Санкцыі і падзенне коштаў на нафту сур'ёзна ўплываюць на эканоміку краіны.

Праблемы адчуваюць таксама прадпрымальнікі, таму спрабуюць знаходзіць альтэрнатыўных бізнес-партнёраў. Пра гэта заявіў Polskie radio былы еўрадэпутат Павел Коваль.

Найбольш сур'ёзным ударам для расейскай эканомікі, на ягоную думку, сталі дзеянні ЗША. Пасля пачатку экспарту ўласнай нафты амерыканцы абвалілі цэны на сусветных рынках. За тры месяцы кошт барэля нафты Brent упаў больш, чым на 20% да 85 $. А гэта азначае рэзкае падзенне паступленняў у бюджэт Расеі.

Пасля забароны на ўвоз тавараў, іх усё менш становіцца ў крамах, а кошты растуць. Кошт рубля ўпаў за год на 16%.

«У расейцаў, на жаль, болевы парог з прычыны галечы не на тым жа ўзроўні, як у еўрапейцаў на Захадзе, - тлумачыць Павел Коваль. - Расейцы змогуць больш перанесці. Нягледзячы на першыя паведамленні пра падзенне рубля, некаторыя заяўляюць, што мы не павінны чакаць хуткіх палітычных змен, якія былі б выкліканыя зменамі ў эканоміцы. У Расеі не падзейнічае гэта так хутка, як было б гэта ў іншых краінах».

Расея спрабуе пераарыентаваць эканоміку ў бок Азіі, дзе яе стаўленне да Украіны не выклікала такой цікавасці, як на Захадзе. Гэта аднак, на думку Коваля, не прынясе хуткіх і значных змен.

«Пераарыентаванне расейскай эканомікі на Усход будзе цяжкім працэсам, які запатрабуе шмат часу. Вядома з'явяцца прапагандысцкія навіны пра тое, што камусьці ўдалося заваяваць частку рынку ў Кітаі, Ганконгу, Карэі, не ведаю дзе яшчэ, ужо сапраўды не ў Японіі», - падкрэслівае Коваль.

Гандлёвы абарот Расеі з Еўрапейскім звязам і ЗША перасягае 900 мільярдаў даляраў, а кошт яе гандлю з Кітаем - гэта менш, чым 10% гэтых сум (89 мільярдаў даляраў у 2013 годзе).

На думку Коваля, адносіны з Расеяй - гэта сёння найбольш сур'ёзныя праблемы, якія маюць быць перад Еўрапейскім звязам і яе новымі ўладамі.

«У знешняй палітыцы гэта сёння перш за ўсё сітуацыя на Усходзе і Блізкім Усходзе. Еўрапейскі звяз павінен іграць пазітыўную ролю ў НАТА. Сённяшняя задача складаецца ў тым, каб добра зразумець ролю НАТА, абнавіць Альянс», - лічыць былы віцэ-міністр. - «Гэта мае і эканамічны сэнс, так як сумесная дамова з Амерыкай (пагадненне аб свабодным гандлі) - гэта эканамічная задача, якая мае сур'ёзны палітычны сэнс, бо дае сілу Захаду», - дадае палітык.

Фота: Wiktor Dąbkowski/flickr/pawelkowal.pl

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках