1 траўня 2024, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла віцэ-спікер Дзярждумы Расеі Швецава

27
Памерла віцэ-спікер Дзярждумы Расеі Швецава

Людміла Швецава таксама займала пасаду намесніка старшыні партыі «Адзіная Расея».

Віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расеі і намеснік старшыні фракцыі партыі «Адзіная Расея» Людміла Швецава памерла ва ўзросце 65 гадоў, паведамляе «BBC Україна».

Як адзначае выданне, інфармацыю пацвердзілі ў апараце Дзярждумы РФ. Паведамляецца, што Швецава, як мяркуецца, ужо даўно хварэла.

Людміла Швецава ўпершыню была выбрана ў Дзяржаўную думу РФ у 2011 годзе ад маскоўскай арганізацыі кіруючай партыі «Адзіная Расія» і працавала ў камітэце сацыяльнай палітыкі.

Да гэтага яна больш за дзесяць гадоў працавала на пасадзе віцэ-мэра Масквы ў пытаннях сацпалітыкі.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках