2 траўня 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майданавец Гаўрылюк праходзіць у Раду

1
Майданавец Гаўрылюк праходзіць у Раду

У аднамандатнай акрузе №95 у Кіеўскай вобласці перамогу атрымаў кандыдат ад «Народнага фронту» Міхаіл Гаўрылюк.

Ён набраў 19,43% галасоў, па выніках падліку 100% электронных пратаколаў. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце ЦВК.

Другое месца заняў кандыдат ад Блока Пятра Парашэнкі Аляксандр Тыгаў, набраўшы 17,94% галасоў. На трэцім месцы самавылучэнец Анатоль Федарук (17,90%), паведамляе УНИАН.

У студзені ў сетцы з'явілася відэа пра здзек сілавікоў над актывістам Майдана Міхаілам Гаўрылюк. Падчас акцый пратэсту ў цэнтры Кіева сілавікі прымусілі яго распрануцца дагала на марозе, білі, а таксама фатаграфавалі.

Сілавікі былі прысуджаныя да трох і двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на год. Паводле справы Гаўрылюка будуць судзіць яшчэ аднаго афіцэра, які бачыў здзекі калег, але нічога не зрабіў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках