1 траўня 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правілы паводзінаў падчас смогу: Надзеньце маску і не адкрывайце вокны

5
Правілы паводзінаў падчас смогу: Надзеньце маску і не адкрывайце вокны

Сёння беларускія гарады накрыў моцны смог.

Смог - гэта не толькі нязручнасці для вадзіцеляў і непрыемны пах, але і досыць шкодная для здароўя з'ява. Галоўны пазаштатны пульманолаг Міністэрства аховы здароўя Ірына Лапцава патлумачыла «Нашай Нiве», як правільна паводзіць сябе падчас смогу:

«Па-першае, каб абараніць органы дыхання, трэба абавязкова карыстацца маскай. Яе можна лёгка зрабіць самому з марлі. Можна проста прыкласці да твару насоўку.

Неабходна як мага менш часу праводзіць на адкрытым паветры і без асаблівай неабходнасці не выходзіць на вуліцу. Калі вы ўсё ж знаходзіцеся на адкрытым паветры, мінімізуйце фізічную актыўнасць: не займайцеся цяжкай працай і нават паспрабуйце не хадзіць хутка, так як гэта правакуе інтэнсіўную дыхальную актыўнасць.

Таксама трэба шчыльна зачыніць вокны і не праветрываць памяшканне. Што тычыцца людзей з групы рызыкі, то да іх у першую чаргу належаць астматыкі, так як ў смогу можа быць нейкае рэчыва, здольнае справакаваць прыступ.

Яны павінны абавязкова мець пры сабе інгалятар.

Таксама ў групе рызыкі - людзі з хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх, пажылыя людзі, дзеці, асобы з сардэчна-сасудзістымі паталогіямі. Усім ім падчас смогу варта як мага менш часу праводзіць на адкрытым паветры».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках