1 траўня 2024, Серада, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка згодная ўвайсці ў кааліцыю

1
Цімашэнка згодная ўвайсці ў кааліцыю

Сёння Блок Пятра Парашэнкі і Народны фронт прапанавалі стварыць кааліцыю ўсім дэмакратычным сілам.

Лідар Бацькаўшчына Юлія Цімашэнка прымае прапанову аб удзеле яе палітычнай сілы ў кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе. Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.

«Бацькаўшчына гатовая да ўдзелу ў кааліцыі дэмакратычных сілаў у новаабранай Вярхоўнай Радзе. Наша пазіцыя - кааліцыя патрэбна хутка і павінна фармавацца на выразных прынцыпах і павінна аб'ядноўваць усе пяць дэмакратычных партый, абраных у парламент. Новы ўрад павінен фармавацца на аснове прафесійнасці, а не партыйных квот», - сказала Цімашэнка.

Яна мяркуе, што на аснове гэтых кааліцыйных прапаноў трэба стварыць агульнае кааліцыйнае пагадненне, якое будзе ўлічваць усе прапановы ўсіх удзельнікаў кааліцыі.

Нагадаем, сёння Блок Пятра Парашэнкі і Народны фронт апублікавалі свае праекты кааліцыйных пагадненняў, а таксама прапанавалі Бацькаўшчыне, «Самопомочи» і Радыкальнай партыі сфармаваць кааліцыю.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках