1 траўня 2024, Серада, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты ў Берасці ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

Актывісты ў Берасці ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

На Трышынскіх могілках у Берасці актывісты ўсклалі кветкі да манумента ахвярам палітычных рэпрэсій.

Берасцейскія сацыял-дэмакраты, актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і праваабаронцы 29 кастрычніка ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій.

«На Трышынскіх могілках у Берасці мы ўсклалі кветкі да манумента ахвярам палітычных рэпрэсій і хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць, - паведаміў БелаПАН старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. - Затым у другой палове дня ў офісе нашай арганізацыі правялі тэматычны круглы стол».

Паводле ягоных слоў, гэтыя мерапрыемствы былі прымеркаваныя да Дня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, які адзначаецца ў Беларусі 29 кастрычніка.

«Аналагічныя памятныя акцыі мы праводзім штогод. І кожны раз успамінаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у менскай турме НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Усяго за савецкі перыяд пад палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі папалі каля мільёна чалавек. Рэпрэсіям няма апраўданняў. І мы не павінны забываць пра іх, калі не хочам, каб гэта калі-небудзь паўтарылася», - заявіў палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках