29 красавiка 2024, панядзелак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Парэчанкаў падтрымаў сепаратыстаў (Фота)

99

І нават сфатаграфаваўся з Царовым.

Вядомы расейскі актор і тэлевядучы Міхаіл Парэчанкаў выступіў у падтрымку сепаратыстаў. Каментар артыста апублікавала выданне «Известия».

Парэчанкаў заявіў, што не падтрымлівае палітыку Украіны, «якая разам са сваімі заходнімі калегамі наважыла такім чынам «разрэдзіць» рускамоўнае насельніцтва Наваросіі».

Пры гэтым, ва ўсіх бедах актор вінаваціць ЗША. Падзеі ва Украіне Парэчанкаў разглядае як вайну паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі, якім, на ягоную думку, не выгадна, што Расея «стала за апошні час зонай стабільнасці».

Парэчанкаў заявіў, што ў будучыні не супраць сыграць у кіно ролю «апалчэнца» і паведаміў пра планы неўзабаве наведаць падкантрольныя сепаратыстам тэрыторыі.

У сетцы таксама з'явілася фатаграфія Парэчанкава з экс-рэгіяналам, цяпер «спікерам парламента Наваросіі» Алегам Царовым.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках