26 красавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковыя ўстановы налічылі ў Берасцейскай вобласці 30 тысяч «дармаедаў»

31
Падатковыя ўстановы налічылі ў Берасцейскай вобласці 30 тысяч «дармаедаў»

30 тысяч жыхароў Берасцейскай вобласці афіцыйна не працуюць, хоць маюць адукацыю і кваліфікацыю.

На думку старшыні камітэта ў працы, занятасцi i сацыяльнай абароны аблвыканкама Міхаіла Аксяневіча, з такімі «дармаедамі» можна змагацца толькі эканамічнымі метадамі, піша БелТА.

«Я мяркую, што толькі эканамічнымі рычагамі рэальна можна зрушыць праблему з мёртвай кропкі. Пакаранне ніколі не дае жаданага выніку. І падатак аб дармаедстве наўрад ці спалохае тых, на каго ён разлічаны. Прыдумаюць, як выкруціцца. Знойдуць магчымасць, каб лічыцца недзе, нібыта яны занятыя. Абы не плаціць падатак», - выказаў меркаванне старшыня камітэта.

Са слоў чыноўніка, гэта тычыцца працаздольных грамадзян, якія маюць адукацыю, кваліфікацыю, але афіцыйна нідзе не працуюць.

«Такім чынам, ні яны, ні іх наймальнік не плацяць ні падаходны падатак, ні страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны, - кажа чыноўнік. - Чалавек нідзе не працуе доўгі час, на добрай машыне катаецца, за мяжу ездзіць, мае дыхтоўны дом, а некаторыя яшчэ і некалькі кватэр у прыдачу. За якія сродкі? На мой погляд, у такіх сітуацыях павінна працаваць падатковая інспекцыя, як гэта робіцца ў Еўропе».

Раскрытыкаваў чыноўнік і грамадзян, занятых хатняю гаспадаркаю і фермерствам, прыводзячы ў прыклад вядомую далёка вёску Альшаны. Яе жыхары займаюцца вырошчваннем і рэалізацыяй агуркоў амаль у прамысловых маштабах.

«Я разумею, што гэта вельмі цяжкая праца, не пазайздросціш: пачынаючы з зімы гэтыя цяпліцы топяць, цэлыя ночы не спяць. Але, тым не менш, яны працуюць на сябе і ні капейкі не ўносяць у казну дзяржавы. А школу дай, садок дай, дарогі дай, усё пабудуй. Зразумела, што там шмат дзетак нараджаецца. Але ўсё роўна, людзі павінны нейкім чынам удзельнічаць у фінансаванні сацыяльных дабротаў, якія для іх ствараюцца», - заявіў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках