2 траўня 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы намеснік кіраўніка Банка Расеі: У Крамлі пачалася паніка

25
Былы намеснік кіраўніка Банка Расеі: У Крамлі пачалася паніка

У Крамлі панікуюць праз абвал расейскага рубля.

Былы першы намеснік старшыні Цэнтральнага банка Расеі Сяргей Аляксашанка ўвечары 30 кастрычніка паведаміў, што ў Крамлі пачалася паніка. Пра гэта Аляксашанка напісаў у сваім Твітары.

"Калі тое, што адбываецца з рублём сёння - "справа рук ЦБ" (а гэта мы даведаемся праз тыдзень), то значыць і ў іх, і ў Крамлі пачалася паніка", - напісаў ён у сваім мікраблогу, каментуючы тое, што пасля некалькіх тыдняў падзення расейская валюта значна ўмацавалася ў дачыненні да даляра і еўра.

Адзначым, у 1995-1998 гг. Аляксашанка быў першым намеснікам старшыні Цэнтрабанка Расеі, піша obozrevatel.com.

З пачатку года расейскі рубель аслабеў на 25% да бівалютнага кошыка і стаў горшай па дынаміцы валютай сярод краін, якія развіваюцца. Многія экспэрты звязваюць гэта з дзеяннямі Расеі ў дачыненні да Украіны і санкцыямі Захаду, і разам з тым прадракаюць, што паслабленне рубля заадно з рэзкім зніжэннем коштаў на нафту абрынуць эканоміку Расеі. На іх думку, гэта падарве папулярнасць Уладзіміра Пуціна і вымусіць Крэмль заняць больш падатлівую геапалітычную пазіцыю.

Адзначым, напярэдадні Банк Расеі падняў уверх на 40 капеек межы плаваючага валютнага калідора бівалютнага кошыка.

Афіцыйны курс даляра на 30 кастрычніка 2014 г Цэнтрабанк усталяваў на ўзроўні 42,6525 рубля, што на 25,91 капейкі вышэй папярэдняга паказчыка. Афіцыйны курс еўра павышаны на 47 капеек да 54,3393 рубля. Пры гэтым кошт бівалютнага кошыку, разлічаны паводле афіцыйнага курса, павялічыўся на 35,4 капейкі да 47,9116 рубля.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках