2 траўня 2024, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата стаў самым нізкім за чатыры гады

2
Кошт золата стаў самым нізкім за чатыры гады

Сёлета кошт унцыі знізіўся больш, чым на дзвесце даляраў.

Паводле звестак Чыкагскай таварнай біржы, падчас сённяшніх таргоў кошт залатых ф'ючэрсаў з пастаўкай у снежні 2014 знізіўся прыкладна на 2%, зваліўшыся на мінімуме да 1166,2 даляраў за ўнцыю, паведаміў РБК. Апошні раз ніжэй за адзнаку 1170 даляраў кошт унцыі золата апускаўся ў ліпені 2010 года.

Сёлета максімальны кошт унцыі золата падымаўся амаль да 1400 даляраў. 17 сакавіка 2014, у дзень, калі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Крыма ў якасці суверэннай і незалежнай дзяржавы, кошт унцыі золата вырас да 1391,4 даляраў, што амаль на 15,5% перавышала ўзровень пачатку года.

Да пачатку кастрычніка кошт золата ўпаў ніжэй 1200 даляраў за ўнцыю, але пасля абвастрэння сітуацыі вакол газавай спрэчкі Расеі і Украіны каштоўны метал зноў пачаў даражэць. Навіна, якая прыйшла ўчора пра тое, што па выніках трохбаковых перамоў у Брусэлі Расея, Украіна і Еўразвяз прыйшлі да пагаднення з нагоды паставак расейскага газу на Украіну да канца сакавіка 2015 года, супакоіла рынкі, і кошт золата зваліўся больш за 2%.

Эксперты звязваюць падзенне коштаў на золата са зніжэннем спекулятыўнага попыту, тлумачачы апошняе памяншэннем геапалітычнай рызыкай, а таксама павышэннем курсавога кошту амерыканскага даляра, абумоўленага згортваннем праграмы ФРС ЗША ў выкупе пазыковых абавязанняў, і больш моцнымі, чым чакалася, папярэднімі звесткамі па ВУП ЗША за III квартал 2014 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках