27 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зух на «Жыгулях» пагражаў кувалдай інспектару ДАІ

17
Зух на «Жыгулях» пагражаў кувалдай інспектару ДАІ

Супрацоўнік ДАІ быў вымушаны страляць у паветра.

Інцыдэнт адбыўся ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама Алег Дук, піша БелТА.

Вясковец на «Жыгулях» адмовіўся падпарадкавацца патрабаванню аб прыпынку супрацоўнікаў ДАІ ля вёскі Рымдзюны Астравецкага раёна і паспрабаваў уцячы. Накіраваўшыся ў поле, «Жыгулі» забуксавалі ў зямлі. З аўтамабіля кіроўца выскачыў з кувалдай і накіраваўся да інспектара, які яго пераследаваў. Толькі два стрэлы ў паветра з табельнага пісталета прымусілі яго кінуць на зямлю небяспечны прадмет.

Як высветлілася, 43-гадовы парушальнік ніколі не меў пасведчання кіроўцы. З усіх неабходных дакументаў ён змог паказаць толькі пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля. Раней мужчына быў судзімы паводле арт. 153 Крымінальнага кодэкса РБ (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання).

На затрыманага складзеныя шэсць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Акрамя таго, Астравецкі РАУС распачаў у дачыненні да яго крымінальную справу паводле арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках