26 красавiка 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасах M1, M4, M5, M6 і Р1 дазволяць рух з хуткасцю 120 км/г

19
На трасах M1, M4, M5, M6 і Р1 дазволяць рух з хуткасцю 120 км/г

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо з 10 кастрычніка.

Услед за навіной аб з'яўленні знакаў, якія павялічваюць максімальную хуткасць на МКАД да 100 км/г, стала вядома яшчэ аб адной пастанове ў арганізацыі руху на некаторых трасах, якія належаць да так званай 1-й катэгорыі. На іх дазволяць рухацца з хуткасцю ў 120 км/г. Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення аўтадарог Мінтранса, новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо з 0:00 10 кастрычніка, піша onliner.by.

Участкі дарог, на якія будзе распаўсюджвацца новае правіла:

- Р-1 Менск - Дзяржынск (на ўсёй працягласці);

- М-1/Е 30 Берасце - Менск - мяжа РФ (573 км - 610-ы км);

- М-4 Менск - Магілёў (на ўсёй працягласці);

- М-5 Менск - Гомель (на ўсёй працягласці, за выключэннем участкаў, якія знаходзяцца на рэканструкцыі);

- М-6 Менск - Гародня (8-ы км - 57-ы км).

У Мінтрансе таксама адзначылі, што выключэнне складуць участкі названых трас, якія знаходзяцца блізка ад пешаходных пераходаў на адным узроўні, скрыжаванняў з левапаваротнымі з'ездамі, а таксама ўчасткаў канцэнтрацыі ДТЗ.

Паводле звестак ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі», на названых участках будуць змененыя рэжымы спрацоўвання камер фотафіксацыі парушэнняў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках