26 красавiка 2024, Пятніца, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нідэрландаў: Пасажыры Boeing-777 загінулі пад Тарэзам не адразу

5
МЗС Нідэрландаў: Пасажыры Boeing-777 загінулі пад Тарэзам не адразу

Адзін з загінулых падчас катастрофы малазійскі Boeing пад Тарэзам быў знойдзены з кіслароднай маскай.

«Адзін з загінулых быў знойдзены з кіслароднай маскай на твары. То бок, у яго быў час гэта зрабіць. Мы не павінны гэтага выключаць», - заявіў кіраўнік МЗС Нідэрландаў Франс Тымерманс, якога цытуе de Volkskrant.

Раней эксперты заяўлялі, што ўсе, хто быў на борце малайзійскага лайнера, які пацярпеў катастрофу на Данбасе, загінулі імгненна, паведамляюць «Подробности».

Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся па курсе Амстэрдам - Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу на Усходзе Украіны 17 ліпеня. На ягоным борце знаходзіліся 298 чалавек, усе яны загінулі. Расследавання катастрофы праводзіцца пад кіраўніцтвам Нідэрландаў. Паводле тэксту папярэдняга дакладу ў расследаванні катастрофы Савета бяспекі краіны, самалёт быў тэхнічна спраўны і распаўся ў паветры ў выніку ўздзеяння звонку.

Нагадаем, 17 жніўня з тэрыторыі, кантраляванай тэрарыстамі ў раёне Тарэза Данецкай вобласці быў збіты пасажырскі лайнер Боінг-777, які ляцеў рэйсам з Амстэрдама ў Куала-Лумпур.

Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Расследавання катастрофы праводзіцца пад кіраўніцтвам Нідэрландаў. Паводле тэксту папярэдняга дакладу ў расследаванні катастрофы Савета бяспекі краіны, самалёт быў тэхнічна спраўны і распаўся ў паветры ў выніку ўздзеяння звонку.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках