2 траўня 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС ФРГ: Расеі вызначаць, якія стасункі яна хоча мець з намі

2
Кіраўнік МЗС ФРГ: Расеі вызначаць, якія стасункі яна хоча мець з намі

Масква павінна на справе пацвердзіць сваё імкненне да мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

Асаблiва на фоне будучых выбараў, якія маюць намер правесці сепаратысты ў самаабвешчаных рэспубліках на ўсходзе краіны. Да гэтага Расею заклікаў міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер у інтэрв'ю, апублікаваным у суботу, 1 лістапада, нямецкай газетай Neue Osnabrücker Zeitung, паведамляе «Нямецкая хваля».

«У канчатковым выніку, Расеі вызначаць, якія стасункі яна хоча мець з намі», - заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства ФРГ.

З ягоных слоў, РФ варта зрабіць «важны крок» і выкарыстоўваць існуючыя ў яе інструменты ўплыву, каб дамагчыся мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне і ўсебаковай рэалізацыі менскіх дамоўленасцей аб спыненні агню ад 5 верасня гэтага года.

У першую чаргу, «гэта тычыцца стаўлення (Масквы) да выбараў, якія маюць намер правесці ў гэтыя выхадныя сепаратысты на ўсходзе Украіны», мяркуе Штайнмаер.

ЗША і ЕЗ адмовіліся прызнаваць выбары сепаратыстаў ва Украіне і назвалі іх незаконнымі. Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў чацвер, 30 кастрычніка, таксама «асудзілі намер правесці псеўдавыбары ў так званых ДНР і ЛНР 2 лістапада, паколькі гэта супярэчыць менскаму пратаколу ад 5 верасня», гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце ўкраінскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках