2 траўня 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota пабудавала вадародны седан для гоншчыкаў

1
Toyota пабудавала вадародны седан для гоншчыкаў

Кампанія Toyota прадставіла адмысловую вадародную версію седана FCV для ўдзелу ў ралі.

Дэбют навінкі адбудзецца на трасе Сінсіра, піша NEWSru.com.

Аўтамабіль возьме ўдзел у тэставым заездзе. Гонка ў рамках японскага чэмпіянату стартуе 1 лістапада, машыне прыйдзецца пераадолець больш за 200 кіламетраў, паведамляе Autonews.

Тэхнічныя характарыстыкі навінкі ў кампаніі пакуль трымаюць у таямніцы. Кузаў аўтамабіля афарбаваны ў белы колер з элементамі блакітных і чорных ліній. Ад FCV яго адрозніваюць іншыя лёгкасплаўныя колавыя дыскі, пырскавікі і новы бампер.

Cтарт продажаў серыйнай версіі FCV у Японіі запланаваны на красавік 2015 года, да Еўропы і ЗША аўтамабіль дабярэцца да лета. Аб тэхнічных характарыстыках пакуль вядома няшмат. Разгон да 100 км/г будзе займаць каля 10 секунд, прабег ад запраўкі да запраўкі складзе каля 500 кіламетраў.

Паводле папярэдніх звестак, выпускам вадародных мадэляў зоймецца завод у горадзе Матамаці ў прэфектуры Аіці. Пастаўкі будуць наладжаныя толькі ў тыя рэгіёны, дзе развіваецца інфраструктура вадародных заправак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках