29 красавiка 2024, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Буркіна-Фасо збег у Кот д'Івуар

14
Прэзідэнт Буркіна-Фасо збег у Кот д'Івуар

Блез Кампаёрэ, які сышоў з пасады прэзідэнта Буркіна-Фасо пасля пратэстаў, знаходзіцца ў Кот-д'Івуары.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, знаёмай з сітуацыяй, піша РБК. Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, з ім разам знаходзяцца некаторыя чальцы сям'і.

Раней паведамлялася, што Блез Кампаёрэ, які знаходзіўся ва ўладзе амаль 30 гадоў, падаў у адстаўку і абвясціў аб правядзенні выбараў цягам 90 дзён.

За два дні ў Буркіна-Фасо паспела двойчы змяніцца ўлада. Праз некалькі гадзін пасля таго, як аб сваім кіраўніцтве краінай заявіў камандуючы ўзброенымі сіламі Анарэ Траёрэ, аб захопе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў абвясціў намеснік кіраўніка прэзідэнцкай аховы палкоўнік Ісаак Зіда.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках