2 траўня 2024, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў зацвердзіў зніжку ў $100 на газ для Украіны

22
Мядзведзеў зацвердзіў зніжку ў $100 на газ для Украіны

Прэм'ер-міністр Расеі падпісаў пастанову аб стаўках вывазных мытных пошлін пры пастаўках газу Украіне.

У адпаведнасці з ім пры кошце ў 333,3 даляра і вышэй за тысячу кубаметраў зніжэнне складзе 100 даляраў, паведамляе РІА «Навіны».

«Падпісанай пастановай устаноўлены на часовай аснове, на перыяд да 31 сакавіка 2015 года, асобы парадак разліку ставак вывазных мытных пошлін у залежнасці ад узроўню кантрактнай цаны ў дачыненні да прыроднага газу, які пастаўляецца з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны», - гаворыцца ў даведцы да дакумента .

Экспартная пошліна будзе разлічвацца па наступнай формуле: пры кошце ў 333,3 даляра і вышэй за 1 тысячу кубаметраў газу зніжэнне складзе 100 даляраў, пры цане ніжэй 333,3 даляра зніжэнне складзе 30 працэнтаў такога кошту.

Пастанова распаўсюджваецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 лістапада 2014 года.

Нагадаем, 31 кастрычніка Украіна, Расея і Еўракамісія падпісалі ў Бруселі ўсе неабходныя дакументы зімовага газавага плану. Ён прадугледжвае пагашэнне Украінай да канца года 3,1 мільярда з 5,3 мільярда даляраў доўгу і куплю ў "Газпрама" дадатковых аб'ёмаў газу на ўмовах перадаплаты. Згодна з дамоўленасцямі, Масква дасць Кіеву зніжку ў 100 даляраў за тысячу кубаметраў да кантрактнай цаны шляхам зніжэння экспартнай пошліны. Такім чынам, цана расейскага газу для Украіны ў лістападзе-снежні складзе 378 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках