2 траўня 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За мяжой працуюць 1,2 мільёна беларусаў?

84
За мяжой працуюць 1,2 мільёна беларусаў?

За два гады колькасць беларусаў, якія выязджаюць на працу ў Расею, павялічылася ўдвая.

Уцечка рабочых рук стала балючай праблемай для Беларусі. Паводле падлікаў дзяржаўных устаноў, за мяжой працуюць каля 400 тысяч беларускіх грамадзян. Гэта 7% ад агульнай колькасці працаздольных. Заходнія інстытуты агучваюць больш трывожную лічбу. У Расеі, Польшчы, Германіі, ЗША працуюць больш за мільён беларусаў - гэта кожны пяты працаздольны грамадзянін. Наколькі востра ў Беларусі адчуваецца недахоп рабочых рук? Што прымушае беларусаў працаваць за мяжой? Як вярнуць іх на Радзіму? Пра гэта Polskie radio паразмаўляла са спецыялістам у галіне міграцыі, кандыдатам эканамічных навук Ірынай Вашко.

- Ірына, колькі беларусаў выехала на працу за мяжу або выязджае штогод паводле розных статыстычных звестак?

- Паводле звестак Белстата, мы маем пазітыўнае сальда міграцыі. Аднак, паводле звестак нашых суседзяў, гэтае сальда адмоўнае і колькасць тых, хто выязджае за мяжу, штогод павялічваецца. Паводле звестак цэнтра даследаванняў міграцыі CARIM, за межамі Беларусі працуе да 1 мільёна 200 тысяч нашых суайчыннікаў.

- Наколькі востра стаіць праблема ўцечкі рабочых рук? У якіх галінах спецыялістаў найбольш не хапае?

- Больш за ўсё на рынку працы не хапае прадстаўнікоў рабочых прафесій. Гэта будаўнікі, спецыялісты перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, сферы паслуг. І негатыўныя тэндэнцыі прадаўжаюць нарастаць. Попыт на працоўныя прафесіі прадаўжае павялічвацца.

- У якія краіны едуць беларусы, і якімі прычынамі выкліканая міграцыя?

- Міграцыю можна растлумачыць эканамічным прагматызмам, эканамічнымі інтарэсамі нашых грамадзян. Беларусы едуць як у блізкае, так і далёкае замежжа. У апошнія гады імкліва павялічваецца колькасць тых, хто выязджае ў Расею. Калі ў 2012 годзе там працавала каля 180 тысяч беларусаў, то ў 2014 годзе гэтая колькасць, паводле некаторых ацэнак, дасягнула 300 тысяч.

- Гэта значыць, што каля 300 тысяч беларусаў працуюць у Маскве, Пецярбургу, Калузе, іншых гарадах...

- Згодна з вынікамі некаторых падлікаў мы можам казаць менавіта так.

- А якія прычыны прымушаюць людзей выязджаць? Гэта заробкі, якія ў суседніх краінах вышэй у разы, ці ёсць іншыя прычыны?

- Мы праводзілі даследаванне фактараў, якія ўплываюць на рашэнне працоўных мігрантаў выехаць з краіны. Мы прыйшлі да высновы, што галоўную ролю адыгрывае розніца ва ўзроўні аплаты працы. Мы таксама ўбачылі прамую залежнасць паміж ростам валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва ў суседніх краінах і ростам міграцыі з Беларусі.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках