4 траўня 2024, Субота, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер БАТЭ: Мы выходзілі на поле з вар'яцкай матывацыяй

5

Аляксандр Ермаковіч рады, што БАТЭ ў чарговы раз дасягнуў гэтай высокай мэты.

«Вядома, я вельмі рады, што ў першы год маёй самастойнай працы атрымалася здабыць залатыя медалі. Зрэшты, я проста рады, што БАТЭ ў чарговы раз дасягнуў гэтай высокай мэты», - заявіў галоўны трэнер ФК БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння хатняга паядынку 30-га тура першынства Беларусі супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).

Гэтая перамога дазволіла барысаўскай камандзе датэрмінова стаць 11-кратным чэмпіёнам краіны, нагадвае БелаПАН. 



«Ведалі, што менскае «Дынама» прайграла ў Жодзіна, але стараліся не звяртаць увагі на гэты вынік. Аднак, як бы ні завяршыўся матч «Тарпеда» - «Дынама», мы выходзілі на поле з вар'яцкай матывацыяй. Карыстаючыся выпадкам, хацелася б сказаць дзякуй «Тарпеда». Зразумела, што ў жодзінскай каманды свае мэты, але і нам яна задачу палегчыла», - сказаў Ермаковіч.

Галоўны трэнер «Нафтана» Валерый Стрыпейкіс павіншаваў БАТЭ з залатымі медалямі.

«Мы ж гэтую гульню цалкам правалілі, - адзначыў ён. - Хацелі згуляць інакш, але не атрымалася. Мы прайгралі яшчэ ў першым тайме. У другім тайме калі б спаборнік хацеў, то забіў бы нашмат больш, чым адзін гол. Цяжка сказаць, у чым прычыны няўдалай гульні. Канцоўка сезона. Можа, хлопцы скончылі сезон. Не было настрою, самааддачы. Зрэшты, і пятае месца, ніжэй якога мы не апусцімся, - прагрэс нашай каманды. У мінулым сезоне ледзь не вылецелі. Агулам сезон можна прызнаць паспяховым».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках