4 траўня 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: Усе чакаюць прарыву расейскіх войскаў з Данбаса ў Крым (Відэа)

8

У Данбасе назіраецца канцэнтрацыя жывой сілы і тэхнікі з абодвух бакоў.

Цяпер асноўнае пытанне для аналітыкаў - якая нагода будзе выкарыстаная для завяршэння перамір'я і пачатку вайны за Данецкую і Луганскую вобласці. Пра гэта заявіў старшыня арганізацыі «Афіцэрскі корпус», генерал-палкоўнік Уладзімір Рубан, паведамляе Громадске ТВ.

«Мы ведаем, што асноўная рыторыка пайшла не на ўсталяванне буфернай зоны згодна з Менскімі дамоўленасцямі, а на ўсталяванне адміністрацыйных межаў з боку лідэраў «ДНР». Адпаведна, нейкія адэкватныя меры рыхтуе і ўкраінскі бок. Сёння мы ведаем пра тры эшалоны абароны, тры мяжы (трэцяя яшчэ не дабудаваная), паміж першай і другой 15-20 кіламетраў, дзе ўсе чакаюць прарыву для забеспячэння сухапутнага шляху з Расеі ў Крым. Гэта ні для каго не сакрэт. І Керчанскі праліў, ён, вядома, не замерзне, але паромы не будуць хадзіць. Забеспячэнне набытай тэрыторыі - адна з першых задач для Расеі. Паводле Мікалая Статкевіча, прадукты туды таксама не навозішся», - адзначыў ён, каментуючы магчымыя варыянты развіцця сітуацыі.

Рубан бачыць два магчымыя сцэнары развіцця. Першы - сілавое развязванне канфлікту, бесперспектыўнае для Крыма ў выпадку перамогі ўкраінскага боку.

Другі - працэс перамоваў, бо праз украінскую тэрыторыю можна забяспечваць пастаўкі ў Крым да таго, пакуль Украіна не прыдумае, як вярнуць яго ў свой склад.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках