4 траўня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заяўляюць аб «абуральным» парушэнні Менскіх дамоўленасцей

8
ЗША заяўляюць аб «абуральным» парушэнні Менскіх дамоўленасцей

Афіцыйны Вашынгтон выказаў сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем вайсковай актыўнасці на тэрыторыі усходу Украіны, акупаванай баевікамі.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у нядзелю заяве прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Бернадэт Міхана, паведамляе «Укринформ».

«Мы вельмі занепакоеныя актывізацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, а таксама шматлікімі паведамленнямі, у тым ліку, ад Спецыяльнай назіральнай місіі АБСЕ, што сепаратысты, якіх падтрымлівае і забяспечвае Расея, перасоўваюць вялікія калоны цяжкага ўзбраення і танкаў на пярэдні край канфлікту», - адзначаецца ў дакуменце.

Пры гэтым, гаворыцца далей, Злучаныя Штаты надалей заклікаюць усе бакі строга выконваць пагадненні аб спыненні агню. «Любая спроба сепаратыстаў захапіць дадатковую тэрыторыю ва ўсходняй Украіне будзе абуральным парушэннем Менскіх дамоўленасцей», - адзначылі ў Вашынгтоне.

«Мы паўтараем наш заклік да Расейскай Федэрацыі паважаць ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў Менску, у тым ліку аб спыненні вайсковай падтрымкі сепаратыстаў і вывадзе ўсіх сваіх войскаў і ўзбраенняў з Украіны», - заявіў прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША.

Акрамя таго, падкрэсліла яна, Расея павінна забяспечыць магчымасць аднаўлення суверэнітэту Украіны, усталяванне кантролю на расейска-украінскай мяжы з боку АБСЕ, а таксама вызваленне ўсіх закладнікаў.

«Мы надалей падкрэсліваем, што захаванне рамак Менскага пагаднення з'яўляецца лепшым шанцам дасягнуць мірнага ўрэгулявання канфлікту ва ўсходняй Украіне», - адзначыў прадстаўнік Рады нацбяспекі ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках