4 траўня 2024, Субота, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз: РФ павінна вывесці войскі з Украіны

7
Еўразвяз: РФ павінна вывесці войскі з Украіны

Еўрапейскі Звяз заклікае Расею вывесці свае войскі з тэрыторыі Украіны.

Пра гэта гаворка ідзе ў заяве вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, паведамляе «Украинская правда».

«Вельмі важна не дапусціць паўторнага абвастрэння вайсковых дзеянняў. Усе бакі павінны прадэманстраваць максімальную стрыманасць, строга выконваць свае абавязанні ў рамках Менскага пратаколу і мемарандума і пачаць канструктыўны дыялог у пошуку мірнага развязвання канфлікту. Пошук павінен быць заснаваны на павазе незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - адзначаецца ў заяве Магерыні.

«Я заклікаю Расейскую Федэрацыю цалкам выконваць свае абавязанні ў гэтым сэнсе, у тым ліку - шляхам спынення далейшага перамяшчэння зброі і вайскаў на тэрыторыі Украіны, а таксама забраць усе войскі, зброю і рыштунак, якія знаходзяцца пад яе кантролем з тэрыторыі Украіны», - гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым вярхоўная прадстаўніца ЕЗ заклікала Расею паўплываць на тэрарыстаў, каб яны прытрымліваліся ўмоў пагаднення, заключанага ў Менску.

Раней кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў: Еўразвяз павінен зрабіць больш жорсткім санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі.

«АБСЕ пацвярджае, што расейскія танкі ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на Данбасе. Вось вам і давер да Расеі і імкненне да дыялогу. Санкцыі ЕЗ павінны быць узмоцненыя», - заявіў ён.

Як вядома, прадстаўнікі місіі АБСЕ ва Украіне ў сваім дакладзе аб сітуацыі на ўсходзе заявілі, што ў Данецку і Макееўцы зафіксаваныя калоны цяжкай тэхнікі і танкаў.

Перасячэнне ўкраінскай мяжы падмацаваннем з РФ было зафіксаванае таксама 6 лістапада. Тады фармаванні сепаратыстаў атрымалі з Расеі падтрымку вайскоўцамі і ўзбраеннем, у тым ліку - 32 танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

У сваю чаргу ў NATO канстатавалі павелічэнне колькасці расейскіх войскаў на мяжы з Украінай.

«Калі факт перасячэння мяжы пацвердзіцца, гэта будзе яшчэ адным довадам агрэсіі Расеі і прамой уцягнутасці ў дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне», - заявіў прадстаўнік Альянсу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках