4 траўня 2024, Субота, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала ў менскім метро зняволенага з наркотыкамі

10

Затрыманы адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Супрацоўнікамі аддзялення наркакантроля і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Партызанскага РУУС сталіцы ў падазрэнні ў захоўванні і распаўсюдзе псіхатропных рэчываў затрыманы 27-гадовы мужчына, які адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу, паведамілі charter97.org ў ГУУС Менгарвыканкама.

Зламыснік быў затрыманы ў пераходзе Менскага метрапалітэна. Падчас надгляду праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі ў яго курыльныя сумесі, якія змяшчаюць у сваім складзе асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. Дарэчы, аператыўнікі ўжо не першы раз затрымліваюць з наркатычнымі рэчывамі асоб, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках