4 траўня 2024, Субота, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя, Кіпр і Егіпет дамовіліся аб супрацоўніцтве ў энэргетыцы

Грэцыя, Кіпр і Егіпет дамовіліся аб супрацоўніцтве ў энэргетыцы

Паводле вынікаў сустрэчы лідэраў Грэцыі, Кіпра і Егіпта ў Каіры была падпісаная сумесная дэкларацыя аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі.

У дэкларацыі сказана, што саміт у Каіры азначае новы этап трохбаковага супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі, эканомікі і палітычных стасункаў.

Як заявіў прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, выяўленне вуглевадародных рэсурсаў ва Усходнім Міжземнамор'і можа ўнесці ўклад у развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва і тым самым садзейнічаць стабільнасці і росквіту. З ягоных слоў, лідэры Грэцыі і Кіпра пацвердзілі гатоўнасць падтрымаць Егіпт у барацьбе з тэрарызмам.

У сваю чаргу, прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас адзначыў, што Егіпет грае вядучую ролю ў арабскім свеце, а лідэры Грэцыі і Кіпра гатовыя стаць «пасламі Егіпта ў Еўразвязе».

Кіраўнікі трох краін абазначылі агульную пазіцыю што да разведкі нафтагазаносных радовішчаў Турцыяй у выключнай эканамічнай зоне Кіпра.

«Мы падкрэсліваем неабходнасць павагі суверэнных правоў Рэспублікі Кіпр у яе ВЭЗ і заклікаем Турцыю спыніць усе сейсмічныя даследаванні ў марской зоне ля берагоў Кіпра, а таксама пазбягаць падобных дзеянняў у будучыні», - гаворыцца ў дэкларацыі. Лідэры зноў падкрэслілі неабходнасць трывалага ўрэгулявання кіпрскай праблемы і ўз'яднання выспы ў адпаведнасці з міжнародным правам і рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках