4 траўня 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгарвыканкам: Давайце закладзем механізм канфіскацыі зямель, што выкарыстоўваюцца неэфектыўна!

10
Мінгарвыканкам: Давайце закладзем механізм канфіскацыі зямель, што выкарыстоўваюцца неэфектыўна!

У УП «Мінскграда» прайшла рабочая нарада ў пытаннях карэктуры генплана развіцця Менска.

Кіраўнік калектыву распрацоўшчыкаў генплана Аляксандр Акенцьеў далажыў пра перспектывы жыллёвага будаўніцтва, развіццё транспартнай інфраструктуры горада. Найбольшы рэзананс сярод удзельнікаў нарады выклікалі некалькі пытанняў, паднятых дакладчыкам, паведамляе «Менск-Навіны».

Напрыклад, пра тое, як захаваць кантроль горада над прылеглымі да ягоных межаў тэрыторыямі ў радыусе 3-5 кіламетраў, якія на сёння найбольш прывабныя для асваення.

Пакуль гэта землі Менскага раёна, але па дзейсным генплане яны ўваходзяць у перспектыўную гарадскую мяжу. Паводле пастановы прэзідэнта краіны да 2030 года сталіца тэрытарыяльна не будзе выходзіць за свае сённяшнія межы. Таму, як прагучала на нарадзе, патрабуецца захаваць цяперашні парадак узгадненняў з Менгарвыканкамам любога будаўніцтва ў прылеглай зоне, каб зберагчы яе ад хаатычнага асваення. На нарадзе нават прапанавалі пашырыць тэрыторыі, на якіх будзе дзейнічаць адмысловы парадак узгадненняў.

Яшчэ адна балявая кропка, на думку ўдзельнікаў нарады, - трансфармацыя пад гарадскія патрэбы вытворчых тэрыторый, што выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Як распавёў намеснік старшыні Менгарвыканкама Андрэй Галь, некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі здаюць у арэнду свае памяшканні і нядрэнна існуюць за кошт гэтага. Пры гэтым яны з'яўляюцца ўласнікамі зямлі, і забраць у іх гэтыя тэрыторыі праблематычна.

- Давайце закладзем ў генплане механізм канфіскацыі зямель, што выкарыстоўваюцца неэфектыўна, - прапанаваў Андрэй Галь.

На што рушыла ўслед тлумачэнне, што гэта немагчыма, таму што горадабудаўнічыя нормы ўсё ж не з'яўляюцца механізмам юрыдычнага ўздзеяння.

Мабыць, самае вялікае ажыўленне на нарадзе выклікала інфармацыя ў экалагічным раздзеле генплану. Горад не дацягвае да нарматыўных паказчыкаў азелянення тэрыторый, у некаторых раёнах узровень зялёных насаджэнняў наогул мінімальны. Пры гэтым зялёныя зоны яшчэ ўразаюцца падчас праектавання асобных аб'ектаў.

- Нельга аддаваць пад будаўніцтва нават дапушчальных аб'ектаў ландшафтныя зоны ў тых раёнах, дзе іх вельмі мала. Трэба забараніць любое будаўніцтва ў экалагічным калідоры першага парадку і агаварыць больш выразна, што магчыма ўзводзіць у экалагічным калідоры другога парадку, - выказаўся старшыня Менгаркампрыроды Аляксандр Баравікоў.

Экалагічны калідор першага парадку - гэта тэрыторыя, па якой у горад паступаюць чыстыя паветраныя масы. Экалагічны калідор другога парадку - зоны, праз якія паветра выходзіць з горада.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках