4 траўня 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: У нас сёння назіраюцца спекулятыўныя скачкі рубля

42
Пуцін: У нас сёння назіраюцца спекулятыўныя скачкі рубля

Прэзідэнт Расеі назваў ваганні курсу рубля «спекулятыўнымі скачкамі», якія выкліканыя актыўнасцю спекулянтаў.

«У нас сёння назіраюцца спекулятыўныя скачкі курсу, але думаю, што гэта бліжэйшым часам павінна спыніцца, маючы на ўвазе тыя дзеянні, якія робіць Цэнтрабанк у адказ на дзеянні спекулянтаў», - сказаў Уладзімір Пуцін падчас выступу на саміце АТЭС у панядзелак, 10 лістапада, паведамляе РБК.

На думку прэзідэнта, падзеі на валютным рынку «не звязаныя з фундаментальнымі эканамічнымі прычынамі і фактарамі».

«Усё гэта прыйдзе ў адпаведную раўнавагу, гэта носіць кан'юнктурны, сённяшні характар», - дадаў прэзідэнт.

7 лістапада ЦБ РФ выступіў з заявай, што гатовы выкарыстаць увесь арсенал наяўных у яго інструментаў, уключаючы маштабныя валютныя інтэрвенцыі, для ўтрымання курсу рубля. Пасля гэтай заявы падзенне расейскай валюты прыпынілася.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках