4 траўня 2024, Субота, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты зноў сабраліся ў Менск

13
Тэрарысты зноў сабраліся ў Менск

Чарговы раунд кансультацый у Менску ва ўрэгуляванні крызісу на ўсходзе Украіны можа адбыцца праз два тыдні.

Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў Дзяніс Пушылін, які быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі на перамовах кантактнай групы.

«Мы вядзем працу над новым пратаколам. Будзем рабіць стаўку на ўзмацненне кантролю за выкананнем усіх замацаваных у ім пазіцый. (...) Прыблізна, чарговае пасяджэнне кантактнай групы ў Менску можа прайсці праз 10-14 дзён», - заявіў ён.

Пушылін адзначыў, што Кіеў фактычна «дэзавуяваў дасягнутыя раней у Менску дамоўленасці». Гэта, з ягоных слоў, пацвярджаецца «адмовай ад закона аб асаблівым статусе Данбаса, далейшым абстрэлам».

Гаворачы аб перамоўнай лініі, якой будзе прытрымлівацца ДНР, Пушылін адзначыў, што яна застанецца ранейшай. «Мы бачым неабходнасць у развязванні канфлікту ў рамках палітычнага поля», - заявіў ён.

У верасні 2014 года ў Менску адбыліся дзве сустрэчы кантактнай групы па Украіне. 20 верасня быў прыняты Мемарандум што да рэжыму спынення агню, які складаецца з дзевяці пунктаў. 5 верасня быў падпісаны пратакол аб мірным урэгуляванні на паўднёвым усходзе Украіны. Галоўнымі пунктамі пратаколу сталі пагадненне аб спыненні агню і абмене ваеннапалоннымі.

Тым не менш, тэрарысты прадаўжаюць штодзённы абстрэл украінскага войска, а назіральнікі АБСЕ зафіксавалі другое за два дні перасоўванне вайсковай тэхнікі пад Данецкам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках