4 траўня 2024, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура: Выбух у Харкаўскім бары быў тэрактам

1
Пракуратура: Выбух у Харкаўскім бары быў тэрактам

Паводле факту выбуху ў бары Харкава «Сцяна» распачатая крымінальная справа па артыкуле «тэрарыстычны акт».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў пракуратуры Харкаўскай вобласці Украіны.

«Выбух адбыўся на вул. Рымарской учора, 9 лістапада, а 21.45. У выніку надзвычайнага здарэння пацярпелі 11 чалавек. Усе яны дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы. Следчым упраўленнем УСБУ ў Харкаўскай вобласці ўнесеныя звесткі аб здарэнні ў ЕРДР паводле ч. 2 арт. 258 КК Украіны (тэрарыстычны акт, які пацягнуў цяжкія наступствы)», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, паводле адной з версій, прычына выбуху ў бары «Сцяна» - уцечка газу. Паводле іншай інфармацыі, выбух прагрымеў каля стойкі бара. Там нібыта пакінулі выбухоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках