4 траўня 2024, Субота, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадановіч прысвяціў песню 25-годдзю падзення Берлінскага мура (Аўдыё)

Паэт і спявак прадставіў кампазіцыю «Муры» з аднайменнага дыска, запісанага на словы Яцэка Качмарскага.

Хадановіч ўпершыню праспяваў беларускую версію «Сцен» на Плошчы-2010. Гэта пераклад аднаго з галоўных хітоў польскай «Салідарнасці» ў выкананні Яцэка Качмарскага, паведамляе Tuzin.fm.

Яшчэ раней - у 1968 версія «Муроў» на каталонскай мове гучала падчас барацьбы з дыктатурай Франка. Беларускі перакладчык і выканаўца гэтай песні мяркуе, што яна падыходзіць і да іншай гістарычнай падзеі - падзенне Берлінскага мура.

9 лістапада споўнілася 25 гадоў з таго дня, як быў разбураны Мур. «Мяркую, што з гэтым фактам варта павіншаваць усіх беларусаў», - адзначыў Хадановіч з нагоды прэм'еры cтудыйнай версіі гэтай песні на Tuzin.fm.

Песня была запісаная на берасцейскай студыі «Паветра».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках