4 траўня 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгарсавет зацвердзіў «працаголіка» Шорца

15
Мінгарсавет зацвердзіў «працаголіка» Шорца

Дэпутаты Менскага гарадскога Савета 27-га склікання зацвердзілі сёння на шостай пазачарговай сесіі Андрэя Шорца на пасадзе старшыні Мінгарвыканкама.

Прадстаўляючы народным выбраннікам Андрэя Шорца, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў адзначыў, што нягледзячы на свой досыць малады ўзрост, новы мэр з'яўляецца кампетэнтным, ініцыятыўным, прынцыповым і патрабавальным кіраўніком.

«На ўсіх даручаных участках кіраўнічай працы ён праявіў сябе працаголікам, што самастойна і паслядоўна развязвае службовыя пытанні. За час працы Андрэя Шорца ў Міністэрстве ЖКГ прынятыя меры ў павышэнні эфектыўнасці работы і зніжэння затрат у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны, забяспечвалася эфектыўнае ўзаемадзеянне Мінжылкамгаса з аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам», - сказаў кіраўнік адміністрацыі.

Кабякоў адзначыў, што новы мэр дапаможа Менскаму гарвыканкаму навесці парадак і ліквідаваць недахопы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Акрамя гэтага, асаблівую ўвагу новаму кіраўніку неабходна звярнуць на аднаўленне дынамічнага развіцця прамысловага комплексу, паляпшэнне фінансавага стану прадпрыемстваў, нарошчванне інвестыцыйнай актыўнасці. Таксама ў Менску варта актывізаваць працу па ўключэнню ў эканамічную дзейнасць незанятых працаздольных грамадзян.

«Неабходна знізіць да мінімуму, а ў перспектыве і зусім адмовіцца ад прыцягнення мігрантаў для работы ў сталіцы пры наяўнасці сваёй незанятай рабочай сілы», - падкрэсліў кіраўнік адміністрацыі.

Акрамя гэтага, са слоў Андрэя Кабякова, у сталіцы варта істотна павысіць кантроль за якасцю і тэрмінамі будаўніцтва жылля, а працу гарадскіх уладаў зрабіць больш празрыстай і адкрытай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках