4 траўня 2024, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шкода нанесеная алігархам праз палітыку Пуціна супастаўная з ВУП Балгарыі

5
Шкода нанесеная алігархам праз палітыку Пуціна супастаўная з ВУП Балгарыі

Найбольшыя страты панёс заснавальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў, піша Welt am Sonntag.

Расейскія алігархі праз «вялікадзяржаўную палітыку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна» страцілі з пачатку 2014 50 мільярдаў даляраў. Такія звесткі прыводзіць 9 лістапада газета Welt am Sonntag, якая зрабіла адпаведныя разлікі на аснове звестак агенцтва Bloomberg. Выданне адзначае, што гэтыя страты супастаўныя з ВУП Балгарыі, паведамляе «Немецкая волна».

Найбольшыя страты панёс заснавальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў, піша газета. Багацці прадпрымальніка, які належаў да самым багатых людзей Расеі, скараціліся амаль на дзве траціны і склалі сёння блізу 2,7 мільярда даляраў.

Адзін з найбольш давераных людзей расейскага прэзідэнта, Генадзь Цімчанка, які з сакавіка 2014 г. знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, з пачатку года страціў 36 адсоткаў свайго багацця, што скарацілася да 7,1 мільярда даляраў.

Найбагацейшым на сённяшні дзень расейскім алігархам уважаецца Алішэр Усманаў з багаццем у 15,3 мільярда даляраў. Але і яно з пачатку года скарацілася прыкладна на 25 адсоткаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках