4 траўня 2024, Субота, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяніна Літвы вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі

2
Грамадзяніна Літвы вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі

Рэзанансная крымінальная справа перададзеная сёння ў суд.

Грамадзяніну Літвы выстаўленыя абвінавачванні ў шпіянажы, паведаміла ў панядзелак Генеральная пракуратура. Крымінальная справа перададзеная ў Віленскі акруговы суд пасля працяглай у часе выведвальнай аперацыі Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ), піша ru.delfi.lt.

Абвінавачаны называецца ініцыяламі Р. Л., хто ён - не раскрываецца.

У выніку разведвальнай аперацыі было выяўлена, што Р. Л. збіраў сакрэтную інфармацыю на карысць Беларусі. Крыніцы паведамілі парталу 15min.lt, што інфармацыя не была звязаная з палітыкай ці палітыкамі.

Больш падрабязныя каментары ў гэтым расследаванні падасць у другой палове дня ў панядзелак намеснік генпракурора Дарус Раўлушайціс, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Гедымін Грына і начальнік Бюро крымінальнай паліцыі Літвы Раландас Кішкіс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках