4 траўня 2024, Субота, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайне з Расеяй загінулі 1762 украінскія вайскоўцы

21
На вайне з Расеяй загінулі 1762 украінскія вайскоўцы

Усе яны атрымалі статус удзельніка антытэрарыстычнай аперацыі пасмяротна.

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміла міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Людміла Дзянісава, піша "Лiга.нет".

Яна адзначыла, што для атрымання статусу ўдзельніка АТА для загінулага байца яго сваякі павінны звярнуцца ва ўпраўленне сацыяльнай абароны. "Да нас ужо, на жаль, звярнуліся і атрымалі такі статус 1762 чалавекі", - сказала яна.

Раней паведамлялася, што 8 лістапада загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў. За час так званага замірэння загінулі больш за 100 украінскіх вайскоўцаў.

7 кастрычніка галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс абвясціў, што з пачатку АТА загінулі 953 вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнай памежнай службы, Службы бяспекі Украіны, Нацыянальнай гвардыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках