4 траўня 2024, Субота, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ самых даступных зімовых курортаў у Еўропе

7

Зусім хутка аматары горных лыж і сноўборду нарэшце змогуць пакарыць горныя вяршыні і атрымаць асалоду ад хуткасці.

Сайт аб падарожжах TripAdvisor наважыў дапамагчы з выбарам месца для адпачынку, параўнаўшы цэны на папулярных еўрапейскіх курортах. Прапануем вам з гэтага спісу топ месцы, якія апынуліся найбольш даступнымі і больш за ўсё падыдуць для сямейнага адпачынку, піша forbes.ru.

Банско, Балгарыя

Банско размешчаны ля падножжа Пірынсктх гор на паўднёвым захадзе краіны. Гэта старажытны горад, таму акрамя вялікай колькасці гатэляў тут шмат музеяў і культурных славутасцяў. Агульная працягласць гарналыжных трас - 75 км.

Сьера-Невада, Гішпанія

Да гарналыжнага курорту Сьера-Невада вядзе самая высакагорная ў Еўропе траса. У добрае надвор'е тут адкрываецца выдатны від на Міжземнае мора і Атласкія горы ў Марока. Агульная працягласць гарналыжных трас - 65 км.

Берхтэсгаден, Нямеччына

Баварскі лыжны курорт, не такі вядомы, як яго сусед - Гарміш. Утульны і ціхі гарадок, ідэальны менавіта для сямейнага адпачынку. Аб'ядноўвае некалькі рэгіёнаў катання. Працягласць трас - больш за 60 км.

Ордын-Аркаліс, Андора

Найбольш аддалены ад сталіцы Андоры гарналыжны курорт. Але аддаленасць становіцца галоўнай вартасцю гэтага месца - тут асабліва цікавыя спускі, маляўнічыя дзікія цясніны і выдатнае катанне без трас. І цішыня - вялікі плюс для сямейнага курорта. Агульная працягласць трас - 89 км.

Арынсал, Андора

Адзін з самых вядомых курортаў у Пірынеях, бліжэй за ўсё знаходзіцца да сталіцы Андоры і мяжы з Гішпаніяй. Добры варыянт для лыжнікаў пачатковага і сярэдняга ўзроўню. Агульная працягласць трас - 89 км.

Сальент-дэ-Гальега (Фармігаль), Гішпанія

Таксама даволі вядомы курорт у гішпанскай частцы Пірынеяў. Размешчаны ў даліне Тэна, усяго ў 5 км ад французскай мяжы. Агульная працягласць трас - 140 км. Тут знойдзецца і шмат варыянтаў для фрырайда, што дапаможа пацешыцца дасведчаным лыжнікам і сноўбардыстам.

Сера-Шэвалье, Францыя

Сера-Шэвалье - адзін з самых паўднёвых курортаў у Альпах і адзін з самых вялікіх у Еўропе. Ён размешчаны недалёка ад італійскай мяжы і складаецца з тузіна маленькіх горных вёсачак. Агульная працягласць трас - 250 км.

Солдэў, Андора

Два гарадкі, якія ўваходзяць у зону катання Солдэў-Эль-Тартэр, знаходзяцца ў Пірынеях у 17 км ад сталіцы Андоры. Курорт асабліва славіцца сваімі гарналыжнымі школамі. Агульная працягласць трас складае 90 км.

Пас-дэ-ла-Каса, Андора

Адзін з самых буйных і вядомых курортаў Андоры, недалёка ад мяжы Францыі. Прыемны гарадок з актыўным сацыяльным жыццём, крамамі, барамі і рэстаранамі. Акрамя таго, гэта самы высакагорны курорт у Пірынеях. Агульная працягласць трас - 100 км.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках