4 траўня 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаўчук: У Расеі было ўсё, акрамя змяняльнасці ўлады. Давайце паспрабуем (Відэа)

12

Расейскі рок-музыка, лідар гурту ДДТ, Юрый Шаўчук мяркуе, што Расея не мае будучыні пры цяперашняй крамлёўскай уладзе.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю на "Радыё Сібір" яшчэ ў кастрычніку. Але ў вольным доступе відэа яго выступу з'явілася толькі цяпер.

Музыка заявіў аб адсутнасці важнага элемента ў расейскай палітыцы - магчымасці перавыбраць уладу, піша obozrevatel.com.

"Усе гэтыя "пуціны"- гэта феадалізм. Расея - гэта не Пуцін", - падкрэсліў Шаўчук.

"Расея - гэта не прэзідэнт, палітыкі прыходзяць і сыходзяць. Пуцін -мэнэджар і ў мяне няма ніякай сакралізацыі ўлады, што гэта крута, гэта святое. Я за выбары. Проста за змену ўлады. У Расеі было ўсё, быў трыумвірат, дуумвірат, была манархія, быў камунізм, было ўсё. Не было толькі змяняльнасці ўлады. А давайце паспрабуем", - адзначыў Шаўчук.

З ягоных слоў, людзі павінны на выбарах перавыбраць Пуціна, бо, са слоў Шаўчука, у такой змене ўлады і закапаны сабака, "бо калі чалавек ведае, што яго могуць не абраць, ён пачынае думаць і працаваць па-іншаму".

"Цяперашняя ўлада, на мой погляд, пажырае будучыню. У нас не будзе мадэрнізацыі, эканомікі, у нас не будзе адукацыі, не будзе нічога, яны смокчуць нафту, раздаюць грошы, драбкі са стала, людзям. Ва ўлады няма стратэгіі на будучыню", - адзначыў Шаўчук.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках