4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая дэкада лістапада была анамальна цёплай

Першая дэкада лістапада была анамальна цёплай

Сярэднясутачная тэмпература паветра склала 5,6°С, што на 3,6 градуса цяплей за кліматычную норму.

Пры гэтым выпала ўсяго 5 мм ападкаў, або 31% дэкаднай нормы. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.

У сталіцы 6-7 лістапада былі пабітыя тэмпературныя рэкорды для гэтых дзён. Так, 6 лістапада перакрыты рэкорд 84-гадовай даўніны, калі слупкі тэрмометраў дасягнулі адзнакі 12,4°С. Цяперашні ж дзень 6 лістапада стаў яшчэ цяплейшым, паветра прагрэлася да +14,5°С.

7 лістапада таксама абноўлены тэмпературны максімум 60-гадовай даўніны. У 1954 г. у гэты дзень было 12,5°С, а 7 лістапада 2014-га слупкі тэрмометраў падняліся да 14,6°С. Але абсалютны рэкорд месяца не пабіты. У Менску самым цёплым лістападаўскім днём за ўсю гісторыю метэаназіранняў застаецца 1 лістапада 1926 года, калі дзённая тэмпература паветра дасягнула +16°С.

Да канца гэтага тыдня тэмпературны рэжым прыйдзе ў адпаведнасць з кліматычнай нормай, адзначыла сіноптык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках