4 траўня 2024, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: У ЕЗ абмяркоўваюць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі

5
Кіраўнік МЗС Польшчы: У ЕЗ абмяркоўваюць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі

ЕЗ абмяркоўвае новыя санкцыі супраць Расеі, калі тая не пойдзе на дыялог.

Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Гжэгаж Схетына, піша gordonua.com.

"Дасягненне кансенсусу ў Еўропе аб неабходнасці такой пастановы не было лёгкім. Перакананне, што гэтыя санкцыі павінны працягвацца, у Еўропе ёсць - з рознымі адценнямі, вядома...", - адзначыў Схетына.

Са слоў Схетыны, трэба чакаць наступных крокаў расейскага боку.

"Калі Расея не атрымае гэты сігнал, на наступным пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕЗ 17 лістапада ў Брусэлі размова будзе значна больш канкрэтнай", - адзначыў ён.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус раней заявіў, што Еўрапейскі звяз павінен узмацніць санкцыі супраць Расеі. "АБСЕ пацвярджае, што ва Украіне на Данбасе ваююць расейскія танкі. Вось вам давер і імкненне Расеі да дыялогу. ЕЗ павінен узмацніць санкцыі", - напісаў дыпламат у сваім Twitter.

8 лістапада спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ канстатавала прысутнасць цяжкага ўзбраення і танкаў без апазнавальных знакаў на падкантрольнай "ДНР" тэрыторыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках