4 траўня 2024, Субота, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Будапешце: дэманстранты патрабуюць адстаўкі Орбана

6
Пратэсты ў Будапешце: дэманстранты патрабуюць адстаўкі Орбана

У Будапешце праходзяць масавыя пратэсты супраць карупцыі.

Мітынгоўцы выйшлі на вуліцы горада з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка падатковай службы Вугоршчыны. Прэм'ер-міністра краіны Віктара Орбана яны таксама б хацелі пазбавіць пасады. Удзельнікі пратэстаў трымалі плакаты з надпісамі: "Мы не плацім падаткаў ашуканцам", "Мафіёзны ўрад" і "Орбан, знікні!", паведамляе Deutsche Welle.

З паведамлення арганізатараў і замежных карэспандэнтаў, у акцыі ўзялі ўдзел больш за дзесяць тысяч чалавек. Яны патрабавалі перш за ўсё звальнення кіраўніка падатковай службы Ільдзіка Веды, а таксама адстаўкі прэм'ер-міністра Віктара Орбана. Пратэстоўцы патрабавалі ўмяшання Еўрапейскага звязу, паколькі мясцовыя ўстановы ўжо неаднаразова прадэманстравалі сваю бескарыснасць.

У кастрычніку праз масавыя пратэсты сотняў тысяч вугорцаў Орбан быў вымушаны замарозіць свае планы што да ўвядзення падатку на інтэрнэт. Урад хацеў увесці падатак у памеры 150 форынтаў (каля 50 еўрацэнтаў) на гігабайт перададзеных звестак. Аплата для прыватных асоб павінна складаць максімум 700 форынтаў (каля двух еўра) у месяц.

Крытыкі папракалі Орбана і яго партыю Fidesz, што такім чынам яны спрабуюць аслабіць апазіцыю і іх СМІ, для якіх інтэрнэт часта з'яўляецца адным з галоўных медыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках