4 траўня 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску ўдзельнікаў галадоўкі і журналістаў вызвалілі з міліцыі

13
У Бабруйску ўдзельнікаў галадоўкі і журналістаў вызвалілі з міліцыі

Бабруйскіх рабочых, якія абвясцілі галадоўку, папярэдзілі аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Чацвярых удзельнікаў галадоўкі, а таксама старшыню арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА) Міхаіла Кавалькова і двух журналістаў больш гадзіны пратрымалі ў міліцыі, піша БелаПАН.

Зараз рабочыя вырашаюць, ці будуць яны прадаўжаць галадоўку пратэсту. «Штраф у 30 базавых велічынь - гэта вельмі значная сума для нас», - заявіў адзін з удзельнікаў.

Нагадаем, звольненыя з заводу чальцы СПБ Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка 5 лістапада абвясцілі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама, патрабуючы захавання іх канстытуцыйнага права на працу. Ім двойчы даводзілася пакідаць будынак паводле патрабавання міліцыі і чыноўнікаў. 6 лістапада чацвёра галадоўнікаў прадоўжылі акцыю пратэсту недалёка ад прахадной БЗТДіА. На выходныя яны перарывалі галадоўку і аднавілі яе 10 лістапада.

Раніцай 10 лістапада яны, Міхаіл Кавалькоў і журналісты-фрылансеры Артур Бондараў і аператар Вячаслаў Пяшко, якія запісвалі інтэрв'ю з Кавальковым, былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў мясцовае УУС.

Як паведамлялася раней, у кастрычніку дзевяць членаў СПБ звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Яны абвінавацілі дырэктара прадпрыемства Аляксандра Аграновіча ў падрыве эканамічнага стану дзяржавы, паколькі той звальняе высокакваліфікаваных работнікаў, пераследуючы іх за прыналежнасць да Вольнага прафсаюзу. Аднак, як сцвярджаюць якія падпісалі ліст, да кіраўніка дзяржавы зварот не дайшоў, яго перанакіравалі ў вытворчае аб'яднанне "МТЗ", у склад якога ўваходзіць бабруйскае прадпрыемства.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках