4 траўня 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калгас або турма

96
Калгас або турма

У Беларусі ў спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй дзве дарогі.

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» выпускніца МДЛУ Наталля Дарашкевіч.

«У Беларусі ў спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй дзве дарогі: калгас і турма. Сёння была ў службе занятасці, вырашыла стаць на ўлік па беспрацоўі, таму што страціла надзею самастойна знайсці працу ў Асіповічах. Яны паглядзелі мае дакументы: адукацыю МДЛУ, ф-т французскай мовы, вопыт працы: вэб-адміністратар, перакладчык фр-га мовы ў французскай фірме ў Менску, і кажуць: ну што, працы, якая адпавядае вашай адукацыі і навыкам, ў нас няма, затое паводле заканадаўства, паколькі вы беспрацоўная, вас абавязваюць грамадскія працы, у нас гэта ў калгасе за 150 тысяч (не сказалі праўда, што менавіта, гной чысціць, або кароў даіць). Варта задумацца, што лепш: у турму (затое і койка ёсць і паёк 3 разы на дзень) або ў калгас за 150 тысяч (як за іх пражыць цэлы месяц?). Вось такая ў нас у Беларусі рэальнасць: спецыялістам з вышэйшай адукацыяй дзве дарогі: калгас і турма. Я для сябе вырашыла: турма», - піша яна.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках