4 траўня 2024, Субота, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Рабіновіч: У Расеі застаўся толькі фантом эканомікі

25
Слава Рабіновіч: У Расеі застаўся толькі фантом эканомікі

Увесь эканамічны рост у Расеі, пачынаючы з 2007 года, трымаўся на запазычаннях.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісаў расейскі фінансіст Слава Рабіновіч, кіраўнік Diamond Age Capital Advisors.

На думку эканаміста, пачынаючы з 2007 года расейскую эканоміку замяніў "пачварны неафеадальны залеверэджыраваны пузыр гнілога і дрэннага паветра".

"Паглядзіце на хуткасць і маштаб запазычанняў расейскімі кампаніямі і насельніцтвам, пачынаючы з 2007 года. Увесь далейшы эканамічны рост (або адсутнасць такога) трымаўся на леверэджы. Расея не магла нічога тлумачальнага вырабіць паводле азначэння, таму што неафеадалізм - гэта, у адрозненне ад капіталізму, як мінімум, пераразмеркаванне каштоўнасцей, а не іх стварэнне, а як максімум - іх знішчэнне. І толькі танныя ўпрыгажэнні гэтай елкі, для выгляду, рабіліся пры дапамозе леверэджа", - піша Рабіновіч.

Эканаміст адзначыў, што ў 2008 годзе ВУП Расеі зваліўся на значна большыя працэнты, чым ВУП усіх астатніх краін з G-20. На ягоную думку, гэта было вынікам "фантому эканомікі, якая была разбураная пуцінскім неафеадалізмам, і гэты вынік быў шматкроць узмоцнены левереджам".

На думку эканаміста, кароткачасовы дабрабыт расейцаў быў забяспечаны за кошт сукупнага карпаратыўнага доўгу кампаній, надыходзячага да аднаго трыльёна даляраў. Акрамя таго, у Расеі вельмі моцна закрэдытаванае насельніцтва, уключаючы іпатэчнае крэдытаванне, аўтакрэдытаванне і спажывецкія крэдыты.

У выніку невялікі нафтавы шок і велізарны геапалітычны шок, выкліканыя дзеяннямі Пуціна і ягоных "сяброў з КДБ" прывёў да таго, што эканоміка пачала разбурацца.

"Эфект даміно яшчэ не спрацаваў і на 1% ад таго, што будзе", - упэўнены Рабіновіч.

Эканаміст таксама дадаў, што менавіта для выхаду з фантому эканомікі Пуцін вырашыў напасці на Украіну і спісаць усе даўгі.

"Толькі гэты план не спрацуе так, як ён меркаваў, таму што ён і ягоныя сябры з КДБ наогул нічога не разумеюць у эканоміцы. І як ён менавіта спрацуе - не ведае ніхто, і ў гэтым я бачу вялікую праблему", - падсумаваў Рабіновіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках