4 траўня 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі вірус глупства

25
Навукоўцы знайшлі вірус глупства

Мікраарганізмы ўнутры нас могуць аказваць уплыў на нашае ўспрыманне і паводзіны.

Вірус, які робіць людзей дурнымі і зніжае разумовыя здольнасці, выявілі навукоўцы з ЗША, паведамляе БелТА са спасылкай на брытанскае выданне The Independent.

Выявілі новы вірус спецыялісты з Медыцынскай школы Джона Хопкінса пры Універсітэце Небраска. Паводле іх слоў, раней яго ніколі не знаходзілі ў арганізме здаровых людзей.

Адкрыць вірус глупства дапамагло звычайнае даследаванне мікробаў у чалавечым горле.

Даследнікі правялі тэст сярод 90 чалавек. Тыя падыспытныя, у каго быў знойдзены вірус (а гэта 40 удзельнікаў эксперыменту), паказалі не самыя станоўчыя вынікі. Так, яны адчувалі праблемы з хуткасцю выканання задач і дакладнасцю зрокавага ўспрымання. Акрамя таго, узровень іх увагі быў паніжаны.

На думку экспертаў, гэта адкрыццё проста ашаламляе, бо атрымліваецца, што мікраарганізмы ўнутры нас могуць аказваць уплыў на нашае ўспрыманне і паводзіны.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках