4 траўня 2024, Субота, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адзначае Дзень Незалежнасці

8
Польшча адзначае Дзень Незалежнасці

96 гадоў таму на карце Еўропы зноў з'явілася польская дзяржава.

Фармальна пачаткам гісторыі II Рэчы Паспалітай уважаецца 11 лістапада 1918 г., калі польскія атрады раззброілі нямецкі гарнізон у Варшаве, і Юзэф Пілсудскі, які вярнуўся з нямецкага палону, прыняў вайсковую ўладу з рук Рэгентскага савета Каралеўства Польскага. Праз тры дні ён узяў на сябе таксама грамадзянскую ўладу. Рэгенцкі савет і Часовы народны ўрад Польскай Рэспублікі пастанавілі надзяліць Юзэфа Пілсудскага паўнамоцтвамі часовага кіраўніка. 20 лютага 1919 года Заканадаўчы сейм прызначыў яго «Начальнікам дзяржавы».

Незалежная Польшча існавала толькі да верасня 1939 года, калі з нападу на яе Нямеччыны пачалася Другая сусветная вайна. Пасля яе заканчэння, у 1945 годзе краіна стала сябрам сацыялістычнага лагера, і ў гэты перыяд Дзень незалежнасці афіцыйна не адзначаўся. Так працягвалася да 1989 года, калі ў Польшчы прайшлі першыя дэмакратычныя выбары.

Дзень незалежнасці - дзяржаўны выхадны дзень, які суправаджаецца падняццем сцягоў, выступам прэзідэнта краіны, афіцыйных асоб, вядомых палітычных дзеячаў, а таксама вайсковым парадам у цэнтры Варшавы. Ва ўсіх гарадах краіны праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і народныя гулянні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках