4 траўня 2024, Субота, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саўбелія» у пошуках «прабеглых лайдакоў»

104
«Саўбелія» у пошуках «прабеглых лайдакоў»

Лукашэнкаўская газэта задаецца пытаннем, як вылічыць «дармаедаў».

Час бесклапотнага жыцця для тых, хто не звык абцяжарваць сябе карыснай для грамадства працай, прамінае - гэта зразумелі ўжо ўсе, піша «Советская Белоруссия».

Наша краіна першай на постсавецкай прасторы рашуча ўзялася за праблему дармаедства, якая паўсюль уважаецца за вострасацыяльную. У яе два бакі: крымінальны і фінансавы. Першы: хто не мае сталых і легальных крыніц існавання, вымушаны шукаць нелегальныя і нярэдка злачынныя. Другі: дзяржава не абавязаная бясплатна даваць грамадзяніну-дармаеду даброты, якімі ён так ці інакш карыстаецца. Пытанні толькі ў дэталях, але вельмі істотных. Як вылучыць прабеглага лайдака сярод прыстойных працаўнікоў, якімі карамі прымусіць яго да працы і пры гэтым не парушыць правы чалавека, ці трэба мяняць законы і калі так, то якія? Сёння ў заканадаўстве няма дырэктыўных прававых нормаў для працы з дармаедамі, затое яны прапісаныя ў Канстытуцыі. У прыватнасці, згодна з арт.56 Асноўнага Закона грамадзяне абавязаны браць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, збораў ды іншых выплат, піша газэта.

Паведамлялася аб прапанове МУС - дапоўніць КоАП артыкулам, у адпаведнасці з якім ўхіленне паўналетняга працаздольнага грамадзяніна, што стала жыве на тэрыторыі краіны больш за шэсць месяцаў, на працягу года ад фінансавання дзяржаўных выдаткаў пацягне санкцыі ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. Які лёс гэтай прапановы? Ці здабыла яна статус заканадаўчай ініцыятывы і калі так, то калі можна чакаць прыняцця нормы? Які будзе механізм рэалізацыі? Адказваючы на гэтыя пытанні, прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч падкрэсліў, што гэта толькі адна з выстаўленых міністэрствам прапаноў, якія, у прыватнасці, абмяркоўваліся надоечы на грамадскай радзе пры МУС. Але пакуль заўчасна казаць, у якім выглядзе і ў якія тэрміны яна будзе прынятая, адзначае выданне.

Прапановы накіраваныя ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, які акумулюе і вывучае ініцыятывы ў гэтай сфэры. «Пытанне вельмі няпростае, трэба ўсё вельмі старанна ўзважыць!» - падкрэсліў Шалькевіч.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках