4 траўня 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук інсцэніраваў сваё знікненне, каб не аддаваць крэдыты

Гамяльчук інсцэніраваў сваё знікненне, каб не аддаваць крэдыты

Міліцыя з дапамогай сацыяльных сетак вылічыла гамельчука, які набраў крэдытаў у банках і пастанавіў схавацца на тэрыторыі Расеі.

З заявай аб знікненні мужа ў Навабеліцкі РАУС Гомеля звярнулася жыхарка абласнога цэнтра, паведамляе БелаПАН. З яе слоў, муж у пачатку чэрвень 2014 г. пайшоў з дому і не вярнуўся.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, была распачатая крымінальная справа, і пачаўся вышук зніклага. Міліцыя шукала мужчыну, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Высветлілася, мужчына зарэгістраваўся ў сетцы «Вконтакте» пад нікам «Віктар». Пры наведванні ягонай старонкі было ўстаноўлена, што ён пражывае ў Смаленску. На старонцы быў паказаны яго нумар тэлефона. Пры вывучэнні інфармацыі аб гэтым абаненце сышчыкі высветлілі, што ён неаднаразова злучаўся з абаненцкім нумарам жонкі.

Падчас паўторнага апытання заяўніца патлумачыла, што яе муж раней быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся вырабам мэблі. Для закупкі абсталявання ўзяў вялікія крэдыты ў банках. Пасля ягоны бізнэс прагарэў, праз гэта ён пастанавіў з'ехаць у Расею на заробкі. Пазней мужчына пацвердзіў, што наўмысна выехаў у РФ, каб зарабіць грошай для пагашэння запазычанасці перад банкам. А ягоная жонка, звяртаючыся ў міліцыю, спадзявалася на тое, што мужа не знойдуць і прызнаюць зніклым без вестак. Даведку пра гэта яна мела намер аднесці ў банк для атрымання адтэрміноўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках